Задумаў пасеку няўрымслівы пробашч Чырвонага касцёла Уладзіслаў Завальнюк ён жа старшыня Таварыства пчалярскіх арганізацыяў «БелАпіЮніян». 

Пасека мае быць невялічкая, сімвалічная: на тры вульнікі. Такім чынам ксёндз-магістр хоча папулярызаваць пчалярства і, шырэй, хараство свету. Цвету ж у горадзе не бракуе: і ліпы, і кветнікі.

Адкрыццё пасекі было запланаванае на сёння, але адклалался з тэхнічных прычын. Касцёл атрымлівае дазвол ветэрынараў на размяшчэнне пчол у горадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?