Польшча і Швецыя агульна ацэньваюць сітуацыю ў сферы бяспекі, а таму абаронныя ведамствы абедзвюх краін пачынаюць стратэгічнае супрацоўніцтва.

Пра гэта пасля сустрэчы ў Варшаве заявілі віцэ-прэм'ер, міністр абароны Польшчы Томаш Семоняк і міністр абароны Швецыі Петэр Гультквіст.

«Мы абодва бачым, як за два гады ў рэгіёне кардынальна змянілася сітуацыя: агрэсія ва Украіне, анексія Крыма — гэта новыя дэтэрмінанты пагрозы для нашых дзяржаў. Балтыйскае мора ператварылася з мора міру ў мора пагроз, таму паглыбленне нашага ваеннага супрацоўніцтва, па нашым агульным перакананні, з'яўляецца неабходным і мэтазгодным», — сказаў Семоняк.

«Той факт, што Расія пачала канфлікт ва Украіне, анексавала Крым, цалкам змяніў расстаноўку сіл у нашай частцы Еўропы. Мы назіраем таксама узмоцненую актыўнасць Расіі ў Балтыйскім моры», - сказаў Гультквіст. «Таму, — дадаў ён, - шведскі парламент вырашыў павялічыць выдаткі на абарону на 11% на працягу пяці гадоў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?