Свет2

У Латвіі на паўгода забаранілі тэлеканал «Расія-РТР»

На тэрыторыі Латвіі ў на шэсць месяцаў будзе забароненая рэтрансляцыя і распаўсюджванне праграм расійскага тэлеканала «Расія-РТР». Такое рашэнне ў чацвер, 7 красавіка, прыняла Нацыянальная рада электронных СМІ, паведамляе Delfi.lv.

Гэта рашэнне набудзе моц пасля публікацыі ў газеце Latvijas Vēstnesis.

Рада канстатавала, што на працягу 2015 года перадачы «Расіі-РТР» неаднаразова парушалі Закон аб электронных сродках масавай інфармацыі і дырэктыву ЕС аб аўдыёвізуальных паслугах.

«Мы ўжо аднойчы закрывалі гэты канал (у 2014 годзе), цяпер закрываем другі раз. У мінулы раз яны не выконвалі заканадаўства Латвіі, а цяпер — заканадаўства ЕС. Гэта сур'ёзныя парушэнні: заклікі да вайны і распальванне нянавісьці», — распавяла кіраўнік нацыянальнай рады Латвіі па электронных СМІ Ая Дулеўска.

Першае парушэнне, па словах Дулеўскай, было зафіксавана ў перадачы «Нядзельны вечар з Уладзімірам Салаўёвым». На працягу ўсёй перадачы неаднаразова паўтаралася, што «Украіна — тэрыторыя, акупаваная нацыстамі і фашыстамі, з імі немагчымы дыялог, таму што Украіна — гэта агрэсар».

Другі сюжэт, які выклікаў незадаволенасць рэгулятара, меў дачыненне да Латвіі.

«У знявечаным выглядзе быў паднесены аповед пра тое, што руская меншасць у Латвіі знаходзіцца пад пагрозай, а латышская маці можа біць рускае дзіця толькі таму, што яно — рускае дзіця, — распавяла Дулеўска. — Далей было тлумачэнне: амерыканцы гэта падтрымліваюць, таму што хочуць атрымаць падставу ўвесці ў Латвію танкі».

Трэцім эпізодам, што выклікаў незадаволенасць улад, стаў яшчэ адзін выпуск «Нядзельнага вечара з Уладзімірам Салаўёвым». У ім гаварылася пра тое, што «на Турцыю трэба нападаць хутка, знішчыць яе з космасу, таму што Турцыя рыхтуецца захапіць Каўказ», патлумачыла Дулеўска.

Латвія атрымала дазвол ад Еўракамісіі закрыць тэлеканал ужо пасля другога парушэння, аднак рада прыпыніла вяшчанне толькі пасля трэцяга.

«Любая забарона — сведчанне слабасці, — заявіў кіраўнік дырэкцыі міжнародных адносін холдынгу ВДТРК Пётр Фёдараў. — Нацыянальны рэгулятар, па сутнасці, спрабуе прымусіць ВДТРК цэнзураваць свае праграмы». На думку Фёдарава, гэтая забарона супярэчыць еўрапейскім нормам.

Каментары2

Каб уратавацца ад мядзведзя, беларусу прыйшлося прасядзець на дрэве тры з паловай гадзіны

Каб уратавацца ад мядзведзя, беларусу прыйшлося прасядзець на дрэве тры з паловай гадзіны

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі патлумачыў, чаму не пагадзіўся на прапанову Орбана аб спыненні агню

Восем гадоў таму губазікавец скраў з сейфа 270 тысяч даляраў. Гісторыя атрымала нестандартны працяг13

Польшча ўвяла забарону на вываз многіх тавараў у Беларусь для фізічных асоб12

Як паскорыць атрыманне шэнгенскай візы ў Германію і Італію1

Актывісты прыехалі на польска-беларускую мяжу «блакаваць рух». Але гэта блакаванне ўмоўнае11

«За раз сабраў 500 грыбоў!» Беларус навучыўся беспамылкова вызначаць суперураджайныя паляны1

У офісе Зяленскага абверглі, што прэзідэнт дасць інтэрв'ю Такеру Карлсану1

Колькасць нараджэнняў у Мінску падскочыла 3 ліпеня на 175%2

Па дарогах Беларусі ездзіць мульцяшны рэтрааўтамабіль3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб уратавацца ад мядзведзя, беларусу прыйшлося прасядзець на дрэве тры з паловай гадзіны

Каб уратавацца ад мядзведзя, беларусу прыйшлося прасядзець на дрэве тры з паловай гадзіны

Галоўнае
Усе навіны →