Эканоміка21

Кіраўніцтва спраў прэзідэнта развівае фармбізнэс і будуе сваю сетку аптэк 

Кіраўніцтва справамі прэзідэнта (КСП) апошнім часам актыўна развівае фармацэўтычны бізнэс. Гэтая сфера дзейнасці была ў полі зроку КСП і раней, але цяпер выведзена ў асобнае падраздзяленне, сведчыць сайт КСП.

На базе тураператара «ЦэнтрКурорт» утвораны філіял «ЛекаЦэнтр». Яго асноўнымі відамі дзейнасці з'яўляецца аптовы і рознічны гандаль лекамі, вырабамі медыцынскага прызначэння і спадарожнымі таварамі (касметычнымі, парфумернымі таварамі, дзіцячым асартыментам і сродкамі гігіены). Аптовае падраздзяленне філіяла закупляе прэпараты беларускай і імпартнай вытворчасці (Еўропа, ЗША, Расія).

У цяперашні час гандлёвая структура філіяла «ЛекаЦэнтр» складаецца з аптэчнага склада і 21 аптэкі рознай катэгорыі. Большая іх частка базуецца ў Мінску.

Ліцэнзія на права ажыццяўлення фармацэўтычнай дзейнасці была выдадзена КСП яшчэ ў 2004 годзе. Але раней аптэкі былі на тэрыторыі аздараўленчых комплексаў, санаторыяў, гатэляў, якія ўваходзяць у сістэму КСП. Цяпер шмат аптэк месціцца ў гандлёвых цэнтрах.

«ЛекаЦэнтр» яшчэ не ўваходзіць у лік 10 найбуйнейшых аптэчных сетак Беларусі. Але патэнцыял і рэсурс для гэтага ў іх, вядома, ёсць, сказаў удзельнік рынку.

Па словах інфармаванага суразмоўцы, ужо больш за год вядзецца структураванне бізнэсаў такога рознапрофільнага холдынгу, як КСП. «Тое, што раней здавалася пабочным звяном, цяпер атрымлівае новы імпульс для развіцця. Тое, што было занадта грувасткім, наадварот, кансалідуецца. У прынцыпе, нармальныя бізнэс-працэсы. У свой час [кіраўнік Ашчадбанка Расіі Герман] Грэф паставіў задачу «навучыць слана (гэта значыць, давераны яму найбуйнейшы Дзяржбанк РФ) танцаваць». Прыкладна такая ж задача стаіць перад [кіраўніком спраў прэзідэнта Віктарам] Шэйманам», — сказала крыніца.

Атрымаць каментар у «ЛекаЦэнтры» не ўдалося.

Каментары21

Лукашэнка прызнаў, што мае патрэбу ў адпачынку і што вялікая колькасць людзей яго праклінае57

Лукашэнка прызнаў, што мае патрэбу ў адпачынку і што вялікая колькасць людзей яго праклінае

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхарцы Гомеля, што здымала порна са сваімі дзецьмі, далі 16 гадоў калоніі

Замест Пакістана — Чавусы: беларуска, якая 2 гады адна падарожнічае па свеце, вырашыла пешшу прайсці палову Беларусі6

Музея ў Пішчалаўскім замку (экс-СІЗА на Валадарскага) не будзе2

«Лайкаў допісы з Пуціным». Украінскі НАК супраць удзелу ў Алімпіядзе беларускага чэмпіёна Токіа-2021 Івана Літвіновіча6

Марын Лё Пэн абяцае адмяніць дазвол Украіне біць французскай зброяй па Расіі11

Вяртанне спёкі. Будзе да +32°С1

Беларусь прысабечыла частку тэрыторыі Украіны для ўласных патрэб? 7

«Мой шлях даўжынёю ў 24 гады ў UFC падышоў да завяршэння». Легендарны беларускі баец Андрэй Арлоўскі абвясціў пра завяршэнне кар'еры2

Ля берагоў Маўрытаніі затанула лодка з мігрантамі, загінулі 89 чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка прызнаў, што мае патрэбу ў адпачынку і што вялікая колькасць людзей яго праклінае57

Лукашэнка прызнаў, што мае патрэбу ў адпачынку і што вялікая колькасць людзей яго праклінае

Галоўнае
Усе навіны →