Грамадства10

Бэл падпісаў кантракт зь Беларусьсю

Піяр-мэнэджэр, кіраўнік кампаніі «Чайм Кам'юнікейшнз» Цімаці Бэл заключыў з урадам Беларусі кантракт аб паляпшэньні іміджу краіны на міжнароднай арэне. Як паведаміў лорд Бэл, кантракт быў падпісаны «ў канцы мінулага тыдня». Ён адмовіўся канкрэтызаваць суму кантракту і тэрмін яго рэалізацыі.


Піяр-менеджэр, кіраўнік рады дырэктараў кампаніі «Чайм Кам'юнікейшнз» Цімаці Бел заключыў з урадам Беларусі кантракт аб паляпшэнні іміджа краіны на міжнароднай арэне. Як паведаміў БелаПАН лорд Бел, кантракт быў падпісаны «ў канцы мінулага тыдня». Ён адмовіўся канкрэтызаваць суму кантракта і тэрмін яго рэалізацыі, спаслаўшыся на тое, што «гэта камерцыйны дагавор і ўсе яго падрабязнасці канфідэнцыйныя».

Піяр-менеджэр паведаміў, што будзе працаваць над іміджам Беларусі як краіны, а не беларускага прэзідэнта, як пра гэта раней паведамлялі некаторыя СМІ. Пры гэтым ён зазначыў: «Прэзідэнт — несумненная частка краіны і яе іміджа».

Раней у інтэрв'ю БелаПАН лорд Бел казаў, што кантракт прадугледжвае правядзенне дзвюх кампаній — інфармацыйнай і маркетынгавай. Мэта інфармацыйнай — «данесці больш праўдзівае ўяўленне аб Беларусі ў процівагу вобразу, створанаму ў сусветных СМІ». Маркетынгавая кампанія, паводле яго слоў, заклікана спрыяць павышэнню інвестыцыйнай прывабнасці краіны.

Нагадаем, 13 сакавіка Цімаці Бел сустракаўся ў Мінску з Аляксандрам Лукашэнкам.

Пазней у інтэрв'ю замежным СМІ лорд Бел заяўляў, што плануе зарабіць на кантракце з беларускім урадам «мільёны».

Каментары10

Сілавікі разграмілі М1 — самае папулярнае ў расіян беларускае казіно7

Сілавікі разграмілі М1 — самае папулярнае ў расіян беларускае казіно

Усе навіны →
Усе навіны

Актывісты прыехалі на польска-беларускую мяжу «блакаваць рух». Але гэта блакаванне ўмоўнае10

«За раз сабраў 500 грыбоў!» Беларус навучыўся беспамылкова вызначаць суперураджайныя паляны

У офісе Зяленскага абверглі, што прэзідэнт дасць інтэрв'ю Такеру Карлсану

Колькасць нараджэнняў у Мінску падскочыла 3 ліпеня на 175%2

Па дарогах Беларусі ездзіць мульцяшны рэтрааўтамабіль3

Латушка: Лукашэнка склікаў закрытае пасяджэнне Рады бяспекі для абмеркавання патрабаванняў Польшчы1

Праваабаронцам дакладна вядома пра сем палітзняволеных, якія ўчора выйшлі на волю1

Трамп рыхтуецца да суперніцтва з Камалай Харыс за пасаду прэзідэнта ЗША

У Расіі затрымалі камандзіра дэсантнікаў, якія зверствавалі ў Бучы. Але затрымалі яго за іншае7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі разграмілі М1 — самае папулярнае ў расіян беларускае казіно7

Сілавікі разграмілі М1 — самае папулярнае ў расіян беларускае казіно

Галоўнае
Усе навіны →