Грамадства

Разгром Tut.by. Што вядома на гэты момант — пытанні і адказы

Раніцай 18 мая Дэпартамент фінансавых расследаванняў правёў спецаперацыю — ператрусы адбыліся ў многіх работнікаў Tut.by, самага папулярнага інфармацыйнага рэсурсу краіны. Тым часам Міністэрства інфармацыі заблакавала сайт Tut.by.

Чаму сілавікі атакавалі Tut.by?

Камітэт дзяржаўнага кантролю палічыў, што кіраўніцтва ТАА «Тут бай медыя» парушыла падатковае заканадаўства. Справа ў тым, што ў 2019 годзе кампанію зарэгістравалі як рэзідэнта Парка высокіх тэхналогій. Пасля гэтага кампанія стала плаціць меншыя падаткі. Цяпер жа КДК вырашыў, што «Tut.by атрымліваў выручку, не абумоўленую дзейнасцю, дазволенай для рэзідэнтаў ПВТ». Тым самым, маўляў, дзяржаве былі нанесеныя страты ў асабліва буйным памеры.

Калі гэта нібыта эканамічная справа, то чаму Tut.by заблакавалі?

Мінінфарм у гэты ж дзень заявіў, што Tut.by распаўсюджваў інфармацыю ад фонду салідарнасці «Байсол». Той не мае рэгістрацыі ў Беларусі (хоць зарэгістраваны за мяжой). Чыноўнікі палічылі, што гэтага дастаткова для блакіроўкі.

Хто стаў фігурантам справы?

У паведамленні КДК згадваюцца дырэктар ТАА «Тут бай медыя» Людміла Чэкіна і галоўны бухгалтар Анжэла Асад. Ім інкрымінуецца ўхіленне ад сплаты падаткаў у асаблівай буйным памеры — пакаранне ад хіміі на паўгода да калоніі на 7 гадоў.

Пісалі, што ператрусы праходзяць дома ў многіх журналістаў. А што з імі?

Незразумела. Некаторыя з іх (у тым ліку галоўны рэдактар Марына Золатава і палітычны журналіст Алена Талкачова) паспелі паведаміць, што маюць статус сведак, пасля чаго іх увезлі на допыты. У іншых (рэдактары Ганна Рудэнка і Вольга Саўкіў) канфіскавалі тэхніку і сказалі чакаць павестку. Тыя супрацоўнікі, хто ад раніцы знаходзіўся ў офісе, па-ранейшаму не выходзяць на сувязь.

ДФР прыходзіў і да культуролага Юліі Чарняўскай, удавы заснавальніка Tut.by Юрыя Зісера. Ёй стала дрэнна, яна знаходзіцца ў бальніцы.

Хто яшчэ трапіў пад удар?

Сілавікі прыйшлі ў шэраг бізнэсаў, афіліяваных з Tut.by. Гэта правайдар Hoster.by, тэхнічны аператар беларускай інтэрнэт-зоны, гэта найбуйнейшая аўтабарахолка краіны Av.by, гэта сэрвісы Rabota.by, Tam.by. Іх кіраўнікі таксама затрыманыя, іх прававы статус пакуль невядомы.

Як цяпер будзе працаваць Tut.by?

Ствараць люстэркі заблакаванага сайта пакуль выглядае бессэнсоўным — яны блакуюцца адразу ж.

Tut.by можна чытаць у тэлеграме і ў інстаграме:

  • https://t.me/tutby_official
  • https://www.instagram.com/tutbylive/

Каментар «Нашай Нівы»: Да чаго прывядзе разгром Тутбая? Чатыры наступствы

Каментары

Мінская настаўніца звольнілася са школы за 3 месяцы да канца адпрацоўкі. Колькі прыйшлося заплаціць?26

Мінская настаўніца звольнілася са школы за 3 месяцы да канца адпрацоўкі. Колькі прыйшлося заплаціць?

Усе навіны →
Усе навіны

Якую экасцежку ў Беларусі абраць для падарожжа выхаднога дня?2

Украіна вярнула пяць сваіх палітвязняў з Беларусі. І нават Міколу Швеца, дыверсанта з Мачулішчаў9

«Не бачыла нават столькі». Дзяўчына публічна прадэгуставала ажно 15 відаў рагачоўскай згушчонкі3

Вучоныя папярэджваюць: калі мы спім пры святле, значна павышаецца рызыка дыябету

Расійская ракета трапіла ў шматпавярховік у Дняпры1

Амерыканскія дэмакраты абмяркоўваюць замену Байдэна з-за правальных дэбатаў з Трампам8

Расійскія эліты вераць у поспех паўторнага ўварвання ва Украіну праз Беларусь — Зыгар11

«Украіна Беларусі не пагражае, мы вымушаныя абараняцца». Украінская памежная служба адказала беларускай1

Памёр Леанід Свецік

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінская настаўніца звольнілася са школы за 3 месяцы да канца адпрацоўкі. Колькі прыйшлося заплаціць?26

Мінская настаўніца звольнілася са школы за 3 месяцы да канца адпрацоўкі. Колькі прыйшлося заплаціць?

Галоўнае
Усе навіны →