Грамадства

Генпракуратура: Супрацоўнікі КДБ дзейнічалі ў межах прадастаўленых правоў і ў адпаведнасці з заканадаўствам

Генпракуратура пракаментавала ўчорашнія падзеі на вуліцы Якубоўскага ў Мінску, у выніку якіх загінулі супрацоўнік КДБ і айцішнік Андрэй Зельцэр.

Генеральная пракуратура правяла праверку па факце прымянення агнястрэльнай зброі супрацоўнікамі КДБ, што пацягнула за сабой смерць жыхара Мінска, гаворыцца ў паведамленні.

Устаноўлена, што гэты грамадзянін абгрунтавана падазраваўся ў здзяйсненні асабліва небяспечных злачынстваў, звязаных з тэрарызмам. Супрацоўнікі КДБ з панятымі на падставе пастановы аб правядзенні ператрусу, санкцыянаванага намеснікам Генеральнага пракурора, прыбылі да жылля падазраванага.

Неаднаразовыя патрабаванні адчыніць дзверы і ўпусціць у жыллё, папярэджанні аб выкарыстанні прылад для ўскрывання гаспадар праігнараваў. Пасля чаго праваахоўнікі на законных падставах адчынілі дзверы і ўвайшлі ў кватэру.

Там падазраваны двойчы стрэліў у супрацоўнікаў КДБ з агнястрэльнай зброі, прычыніўшы аднаму з вартавых закона агнястрэльнае раненне, што пацягнула смерць.

Супрацоўнікі КДБ, дзейнічаючы на падставе Закона Рэспублікі Беларусь «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь», зыходзячы з сітуацыі, якая склалася, у адказ на ўзброены напад ужылі агнястрэльную зброю, прычыніўшы злачынцу пашкоджанні, ад якіх ён памёр.

«Пракурорскай праверкай устаноўлена, што супрацоўнікі КДБ дзейнічалі ў межах прадастаўленых правоў і ў адпаведнасці з заканадаўствам», — адзначаецца ў паведамленні.

Перастрэлка на Якубоўскага, дзе айцішнік і кадэбіст забілі адзін аднаго: што вядома на ранак

Чаму праграміст здымаў відэа, а сілавікі прыйшлі без бронекамізэлек? Важныя пытанні пасля страляніны на Якубоўскага

Каментары

Не толькі машыны з аб'ёмам рухавіка, большым за 1,9 літра. Якія яшчэ аўто нельга будзе прыганяць у Беларусь

Не толькі машыны з аб'ёмам рухавіка, большым за 1,9 літра. Якія яшчэ аўто нельга будзе прыганяць у Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандыст АНТ расказаў, як ездзіў у Літву здымаць сюжэт2

«Як крыло самалёта». Беларуска паказала ў тыктоку грыбы па цане 518 рублёў за кіло1

У Нёмане каля Мастоў вылавілі сома — два метры з гакам ФОТАФАКТ3

Мінасветы Расіі прапанавала стварыць тры фільмы-рэмэйкі па творах Васіля Быкава. Іх хочуць выкарыстаць для прапаганды3

У Мінску прадаюць будынкі былога хаба «Ок16» на Кастрычніцкай

У Мінску можа з'явіцца помнік качцы, за лёсам якой нядаўна сачылі гараджане

Івулін збірае беларусаў Варшавы на прагляд фінала Еўра — вось як можна далучыцца

Пяць найлепшых пляжаў Беларусі па-за Мінскам1

«Людзі, я вярнулася ў СССР. Яшчэ і 170 рублёў за гэты кашмар!» Блогерка абурылася начной чаргой у падатковую13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Не толькі машыны з аб'ёмам рухавіка, большым за 1,9 літра. Якія яшчэ аўто нельга будзе прыганяць у Беларусь

Не толькі машыны з аб'ёмам рухавіка, большым за 1,9 літра. Якія яшчэ аўто нельга будзе прыганяць у Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →