Грамадства

Дальнабойшчыкі выйшлі на дарогу і спыняюць фуры ля памежнага пункта «Бераставіца» на мяжы з Польшчай

Напружаная сітуацыя проста цяпер складваецца ля пункта пропуску «Бераставіца» ў Гродзенскай вобласці: дзясяткі кіроўцаў выйшлі на дарогу і пачынаюць самастойна рэгуляваць рух фураў. Незадаволенасць расце.

«Аўтагродна» расказвае, што там адбываецца.

«За 27 гадзін я не праехаў ніводнага сантыметра, — абураецца кіроўца, які стаіць у чарзе грузавікоў паблізу населенага пункта Пагранічны. — У гэты час міма мяне ў бок мяжы пастаянна праязджаюць без чаргі іншыя грузавікі. Гэта трэба спыніць».

На вуліцах населенага пункта Памежны грузавікам стаяць забаронена. Таму чарга цягнецца да населенага пункта, затым разрываецца і працягваецца пасля яго. Агульная даўжыня чаргі каля 20 кіламетраў.

«Многія кіроўцы праязджаюць міма нашай чагі, едуць праз Пагранічны і спыняюцца ў хвасце першай чаргі. Калі спытаеш, чаго ён праехаў міма, кіроўца скажа, што ў яго ёсць пропуск. Праблема ў тым, што ў 70% такіх кіроўцаў пропуску няма, яны ўводзяць у зман астатніх, каб тыдзень не стаяць у чарзе», — распавядае суразмоўца.

Дальнабойшчыкі кажуць, што з-за такіх кіроўцаў руху «хваста» чаргі не было ўжо каля 30 гадзін. Сёння раніцай кіроўцы з «хваста» не вытрымалі і выйшлі на дарогу.

«Спачатку кіроўцы падышлі да супрацоўнікаў ДАІ, якія прыехалі праверыць абстаноўку ў чарзе. Але інспектары сказалі, што іх абавязак кантраляваць бяспеку руху і правяраць, каб ніхто не стаяў уздоўж вуліц у самым населеным пункце. Таму мае калегі патэлефанавалі ў пункт пропуску. Там паабяцалі, што да нас прыедзе афіцыйны прадстаўнік», — кажа мужчына.

— Як менавіта можна ўрэгуляваць сітуацыю? — звяртаемся да мужчыны.

— Па-першае, трэба пачаць перапісваць нумары грузавых аўтамабіляў у чарзе і звяраць іх на ўездзе ў пункт пропуску «Бераставіца». Парушальнікаў разварочваць у канец чаргі, як мінімум. Як максімум, дзейнічаць як палякі. З польскага боку гэты момант кантралюецца: калі хтосьці едзе міма чаргі, яго спыняюць і выпісваюць штраф у 500 злотых. Па-другое, грузавікі з ТЛЦ «Бераставіца» трэба адпраўляць у канец чаргі.

— Патлумачце пра ТЛЦ.

— Ля мяжы ёсць лагістычны цэнтр «Бераставіца», куды прыязджаюць многія грузавікі. Натуральна, дзеля гэтай працэдуры яны праязджаюць міма ўсёй чаргі і аказваюцца ў лагістычным цэнтры. Але раней пасля гэтай працэдуры іх накіроўвалі ў канец чаргі, а цяпер яны застаюцца на тэрыторыі пункта пропуску. У выніку хутка праходзяць мяжу. Гэта несправядліва, — тлумачыць дальнабойшчык.

Цяпер кіроўцы спрабуюць спыняць фуры, якія праязджаюць міма іх, і высвятляюць у кіроўцаў, на якой падставе тыя едуць у бок мяжы.

Каментары

Мінская настаўніца звольнілася са школы за 3 месяцы да канца адпрацоўкі. Колькі прыйшлося заплаціць?19

Мінская настаўніца звольнілася са школы за 3 месяцы да канца адпрацоўкі. Колькі прыйшлося заплаціць?

Усе навіны →
Усе навіны

Бісквітныя блінцы — рэцэпт

Што вядома пра зняволеных у Беларусі грамадзян Украіны, якія нечакана здабылі волю?4

Якую экасцежку ў Беларусі абраць для падарожжа выхаднога дня?2

Украіна вярнула пяць сваіх палітвязняў з Беларусі. І нават Міколу Швеца, дыверсанта з Мачулішчаў8

«Не бачыла нават столькі». Дзяўчына публічна прадэгуставала ажно 15 відаў рагачоўскай згушчонкі2

Вучоныя папярэджваюць: калі мы спім пры святле, значна павышаецца рызыка дыябету

Расійская ракета трапіла ў шматпавярховік у Дняпры1

Амерыканскія дэмакраты абмяркоўваюць замену Байдэна з-за правальных дэбатаў з Трампам8

Расійскія эліты вераць у поспех паўторнага ўварвання ва Украіну праз Беларусь — Зыгар10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінская настаўніца звольнілася са школы за 3 месяцы да канца адпрацоўкі. Колькі прыйшлося заплаціць?19

Мінская настаўніца звольнілася са школы за 3 месяцы да канца адпрацоўкі. Колькі прыйшлося заплаціць?

Галоўнае
Усе навіны →