Нацыянальны банк Беларусі зацвердзіў рашэнне аб выпуску купюры наміналам 200 тысяч беларускіх рублёў. Адпаведная пастанова праўлення галоўнага банка краіны № 31 «Аб выпуску ў абарачэнне банкноты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь узору 2000 года наміналам 200 000 рублёў» прынята 31 студзеня 2012 года.
9 лютага дакумент зарэгістраваны ў нацыянальным рэестры прававых актаў, паведамілі ў Нацбанку.

Як паведамляла старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова, купюру наміналам 200 тысяч рублёў плануецца выпусціць у абарачэнне ў першым квартале 2012 года. На ёй будзе выяўлены «адзін з твораў беларускай архітэктуры». Які менавіта, у Нацбанку да ўводу новай купюры ў абарачэнне не раскрываюць.

1 студзеня 2000 года ў Беларусі былі ўведзеныя ў абарачэнне новыя банкноты Нацбанка наміналам 1, 5, 10, 20, 50, 100, 500, 1.000 і 5.000 рублёў, у 2001 годзе — 10.000 рублёў, у 2002 годзе — 20.000 і 50.000 рублёў, а ў 2005 годзе — 100.000 рублёў.

На сёння купюра ў 100 тысяч рублёў застаецца буйной з беларускіх купюр, што знаходзяцца ў абарачэнні, і эквівалентная 12 доларам ЗША па бягучым курсе, у той час як да трохразовай дэвальвацыі, якая адбылася на працягу 2011 года, была эквівалентная 33 доларам ЗША.

Купюра наміналам 200 тысяч беларускіх рублёў стане самай буйной і будзе эквівалентная прыкладна 25 доларам ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?