Жонцы палітвязня Сяргея Каваленкі, асуджанага Алене ў Магілёўскай 19-й калоніі пацьвердзілі, што 28 чэрвеня яе мужа выпусцілі з штрафнога ізалятару, дзе вязень адбыў 10 сутак. Перадачу ў Алены прынялі, а вось лекі яму перадаць не ўдалося. Алена Каваленка кажа, што асабіста размаўляла з начальнікам медыцынскай часткі калоніі Бярсенневым, але дазволу не атрымала.

«Сяргею адмоўлена ў прыняцці шмат якіх лекаў і вітамінаў, вельмі неабходных пасля працяглых галадовак», — кажа Алена Каваленка.

Па дапамогу жанчына звярнулася ў беларускі Чырвоны крыж.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?