Вайна1010

Калі Беларусь уступіць у вайну з Украінай, войскі NATO наўпрост умяшаюцца ў канфлікт — La Repubblica

У NATO неафіцыйна агучылі дзве чырвоныя лініі.

Ілюстрацыйнае фота: AP

Прадстаўнікі NATO ў неафіцыйнай форме і канфідэнцыйна агучылі дзве чырвоныя лініі, якія аддзяляюць альянс ад прамога ўмяшання ў вайну ва Украіне.

Адна з чырвоных ліній звязаная з Беларуссю, піша Rzeczpospolita са спасылкай на La Repubblica.

Крыніцы выдання адзначаюць, што мяжа з Расіяй занадта доўгая, і ўкраінскія войскі ўжо не могуць яе ў поўнай меры кантраляваць. З-за гэтага ўзнікае пагроза прарыву расійскага войска ў калідор паміж Беларуссю і Украінай з мэтай новага наступу на Кіеў.

У гэтым выпадку Мінск будзе наўпрост уцягнуты ў канфлікт, паколькі вайсковыя базы на тэрыторыі Беларусі будуць жыццёва важныя для расейскага войска. Такое развіццё падзей можа стаць прычынай для ўмяшання войскаў НАТА ў канфлікт.

Другая чырвоная лінія звязаная з расійскай вайсковай правакацыяй супраць краін Балтыі ці Польшчы, а таксама магчымай непасрэднай агрэсіі супраць Малдовы. У NATO мяркуюць, што Расея можа стварыць напружанасць у адной з краін для праверкі рэагавання альянсу. І NATO не збіраецца мірыцца з такімі правакацыямі.

Крыніцы La Repubblica называюць аналагічныя сцэнары гіпатэтычнымі, але пры гэтым рэальнымі. Таму NATO сістэматычна ўзмацняе сваю прысутнасць у краінах усходняга флангу.

Каментары10

  • Кастусь
    05.05.2024
    во время войны демократия не работает. Пока 32 станы нато будут решать как реагировать на нарушение красной линии - будет уже не просто поздно, а война уже будет в нато внутри
  • Ян
    05.05.2024
    Цяпер зразумела чаму лукашысты напрымалі розных законаў ваеннага часу, смс позвы ў ваенкамат і гд. Бо рыхтыюцца, крэмль зробіць правакацыю на тэрыторыі нашай краіны каб поўнасцю уцягнуць Беларусь у вайну. А мясцовы гаўляйтар будзе выконваць усе крамлёўскія загады.
  • Саша Слоек
    05.05.2024
    Тады лупашэнка ўцячэ ў Сочы.
    Ён подлы "ваен". Заўсёды ваюе з-за спіны.
    Нaрабіў ён шмат зла за сваё жыццё.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць