Вік: Рэжым Лукашэнкі прырэчаны на крах
Краінам ЕС трэба скараціць закупкі нафтапрадуктаў з Беларусі і байкатаваць ЧС па хакеі.
Сёння
— Спадар Вік, Еўрасаюз часта папракаюць у тым, што ў яго няма прадуманай і скаардынаванай палітыкі ў дачыненні да Беларусі. Што Вы думаеце з гэтай нагоды?
— У Еўрасаюза і яго структур ёсць ясныя мэты. ЕС хоча, каб у Беларусі, як і ў іншых дзяржавах — нашчадках СССР, выконваліся прынцыпы, пад якімі мы ўсе падпісаліся. Гэта дэмакратыя, рынкавая эканоміка, незалежнае судаводства і, вядома ж, правы чалавека.
Грамадзянская супольнасць у Беларусі павінная сама вырашыць, у якой краіне хоча жыць, а еўрапейцы могуць яе толькі падтрымаць. А вось спосабы дасягнення гэтых мэтаў — праблема. Але ад таго, што іх не атрымалася дасягнуць, самі мэты не робяцца ілжывымі. Трэба мець цярпенне.
— Вы прапануеце арганізаваць у еўрапейскіх краінах цэнтры навучання для студэнтаў і маладых навукоўцаў з Беларусі, дзе яны змогуць азнаёміцца з практыкай дэмакратычнага грамадства. Не трэба быць прарокам, каб прадказаць, што Аляксандр Лукашэнка расцэніць гэта як экспарт рэвалюцыі…
— Лукашэнка заўсёды лічыць, што ўсе вакол робяць і гавораць не тое, і толькі ён адзін заўсёды мае рацыю. Такая яго натура. Не мне меркаваць, ці няма тут паталогіі. Але на гэта не трэба звяртаць увагі.
— Цяпер пяройдзем да іншых вашых рэкамендацый еўрапейскім палітыкам. Вы патрабуеце адмяніць візавы рэжым для грамадзян Беларусі. Пытанне на парадку дня ўжо шмат гадоў, і не толькі для Беларусі, але і для Расіі і Украіны. Кіеў нават выдаў аванс: грамадзяне ЕС без усялякіх віз і абмежаванняў ездзяць на Украіну. Але краіны Шэнгенскай зоны не адказалі ўкраінцам узаемнасцю…
— Пачнем з таго, што цяпер у Мінску атрымаць шэнгенскую візу значна прасцей, чым раней. А на поўную адмену віз ЕС не ідзе з меркаванняў бяспекі. Саміх беларусаў ніхто не баіцца, але ёсць небяспека, што Беларусь стане транзітнай краінай для злачыннага свету. Пытанне трэба зноў і зноў ставіць на парадак дня. Еўрасаюз прапануе Мінску перамовы аб візах, але ў Мінску ніяк на гэта не рэагуюць.
— Цяпер пра чэмпіянат свету па хакеі, які мае прайсці ў Мінску ў 2014 годзе. Вы заклікаеце яго байкатаваць Але ж гэты турнір — яшчэ і магчымасць для беларусаў наўпрост сустрэцца з заходнімі заўзятарамі, гэта наплыў журналістаў з усяго свету ў краіну.
— Глядзіце, Лукашэнка — вялікі аматар хакея і актыўны гулец, які ўдзельнічае ў спаборніцтвах, якія ён жа сам і ладзіць. Для яго першынства свету па хакеі — магчымасць для самасцверджання.
У гісторыі ёсць яркія прыклады, калі дыктатары выкарыстоўвалі спартыўныя святы, каб прадэманстраваць, што ўвесь свет перад імі схіляецца. Дастаткова ўспомніць Алімпіяду ў Берліне ў 1936 годзе.
Байкот чэмпіянату свету ў Мінску балюча ўдарыў бы па Лукашэнку. Людзі б убачылі, што ён пазбавіў іх свята. Але Міжнародная федэрацыя хакея выступае за правядзенне турніру ў беларускай сталіцы. Пытанне спрэчнае, яно не знятае з парадку дня.
— Вы таксама прапануеце Еўрасаюзу скараціць ці ўвогуле спыніць закупкі нафтапрадуктаў з Беларусі. Але хто больш пацерпіць ад такіх санкцый: рэжым ці насельніцтва?
— Усё пацерпяць. Пакуль санкцыі накладзеныя толькі на фірмы, на чале якіх — людзі з найбліжэйшага атачэння Лукашэнкі. Санкцыі перашкаджаюць ім займацца больш ці менш цёмнымі справамі. Але рэжым Лукашэнкі субсідуе Расія ільготнымі пастаўкамі нафты.
— Але менавіта тут і загваздка. Пакуль Беларусь можа прапаноўваць нафтапрадукты на еўрапейскім рынку па такіх самых цэнах, тут знойдуцца і пакупнікі. Але варта Маскве выставіць Мінску рэальныя цэны на нафту, і Лукашэнка згалее. Вам не здаецца, што ключ да вырашэння гэтай праблемы ляжыць у Маскве?
— Расія ідзе на ільготныя пастаўкі, каб прывязаць Беларусь да сябе. Але ўступленне ў СГА абавязвае Расію ўніфікаваць цэны на ўнутраным і замежным рынках. Так што ўжо ў найбліжэйшы час Масква не зможа выкарыстаць цану на нафту як палітычны рычаг у адносінах з Мінскам.
— Вы даўно займаецеся Беларуссю. Вас не ахоплівае пачуццё бездапаможнасці ад таго, што за столькі гадоў нічога там не змяняецца, а калі мяняецца, то ў горшы бок?
— Калі