БЕЛ Ł РУС

Кітай запусціў самую доўгую хуткасную чыгунку

26.12.2012 / 9:45

Самая доўгая ў свеце высакахуткасная чыгунка была афіцыйна запушчана ў сераду ў Кітаі. Яна звязала сталіцу краіны Пекін з камерцыйным цэнтрам Гуанчжоу.

Першы звышхуткасны цягнік выехаў па гэтым маршруце з Пекіна ў сераду раніцай.

Цягнікі будуць ездзіць з хуткасцю 300 км/г, што больш чым удвая скароціць час, за які можна дабрацца з сталіцы ў Гуанчжоу — з 22 гадзін да менш чым за дзесяць.

На дарозе даўжынёй у амаль 2,3 тыс. км будзе 35 прыпынкаў. Зараз чыгуначная траса працуе часткова.

Адкрыццё трасы было прымеркавана да дня нараджэння Мао Цзэдуна, паведамілі дзяржаўныя СМІ краіны.

Кітайскія ўлады апісваюць дарогу Пекін — Гуанчжоу як «адну з самых тэхнічна перадавых у свеце». У сваю чаргу крытыкі праекту кажуць, што ў сістэме хуткасных чыгунак існуе карупцыя.

Сорак чалавек загінулі мінулым летам пры сутыкненні на лініі звышхуткасных праездаў ў правінцыі Чжэцзян на ўсходзе Кітая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула