БЕЛ Ł РУС

Сямашка ў Маскве, разлічвае падпісаць нафтавы баланс у апошнія дні года

28.12.2012 / 11:14

Мікола Бугай

Беларуская дэлегацыя на чале з першым віцэ-прэм’ерам Уладзімірам Сямашкам знаходзіцца ў Маскве, працягвае перамовы з урадам РФ па нафтавым балансу на 2013 год і разлічвае падпісаць яго ў самы бліжэйшы час, паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» крыніца ў профільным ведамстве.

Пакуль няясна, ці Расія пагодзіцца паставіць у Беларусь 23 мільёны тон сыравіны, як просіць Мінск, ці абмяжуецца 18 мільёнамі тонаў, як прапанавала Мінэнэрга Расіі. Масква дэманстравала жаданне пакараць Мінск за маштабны бязмытны рээкспарт ў першым паўгоддзі 2012-га расейскіх нафтапрадуктаў пад выглядам прадукцыі нафтахіміі. Афіцыйныя асобы РФ у сувязі з гэтым заяўлялі пра прэтэнзіі на $1,5 млрд у якасці кампенсацыі. Аляксандр Лукашэнка асабіста даказваў, што Беларусь пры гэтым не парушала ніякіх дамоўленасцей.

Пастаўкі нафты з Расіі на выключна льготных умовах фактычна ўяўляюць сабой форму фінансавання васальнага рэжыму ў Беларусі, ад іх памеру залежыць сума рэсурсаў, якімі могуць апераваць лукашэнкаўцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула