БЕЛ Ł РУС

У Крычаве з гарадскіх ёлак выкралі цацкі

28.12.2012 / 12:35

У Крычаве з дзвюх навагодніх ёлак вечарам 27 снежня зламыснікі выкралі некалькі цацак і ўстаноўлены для іх асвятлення пражэктар.

Як паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці, у крадзяжы цацак з сяміметровых ёлак, устаноўленых на пляцоўцы ў мікрараёне Камсамольскім, і пражэктара падазраюцца двое жыхароў Слуцкага раёна Мінскай вобласці і жыхар Драгічына Брэсцкай вобласці.

Яны былі камандзіраваныя на будаўніцтва новай лініі крычаўскага цэментнага завода.

Паводле звестак следства, прыезджыя будаўнікі вечарам выпілі ў кафэ, размешчаным непадалёк ад ёлак, пасля чаго адзін з іх залез на ёлку і зняў некалькі цацак. Падазроных заўважыў міліцэйскі патруль, калі яны здымалі цяжкі асвятляльны пражэктар, устаноўлены на даху цеплапункта. Пазней усіх трох затрымалі. У дачыненні да іх распачата справа на падставе арт. 205 КК (крадзеж).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула