БЕЛ Ł РУС

У Мінску задумалі будаўніцтва першага аўтамабільнага тунэлю

3.01.2013 / 19:42

ЯМ

ці патрэбны ён, на Вашу думку?

Ён можа з'явіцца ў раёне плошчы Багушэвіча.

На плошчы Багушэвіча (скрыжаванне праспекта Дзяржынскага і вуліцы Клары Цэткін) у Мінску ў перспектыве плануецца пабудаваць двухузроўневую развязку і аўтамабільны тунэль.
Пра гэта паведаміў дырэктар «Мінскметропраект» Валер Чаканаў.

Будаўніцтва будзе звязанае з працамі на праектаванай станцыі метро «Плошча Багушэвіча».

Дагэтуль гарадскія ўлады выказваліся наконт будаўніцтва трох тунэлеў у Мінску. Яны згадваліся ў карэктуры генеральнага плана развіцця сталіцы да 2030 года. Гаворка вялася пра наступныя праекты:

правесці дарогу ад Акадэмічнай да Сурганава пад праспектам Незалежнасці; звязаць вуліцы Жукоўскага (на скрыжаванні з Магілёўскай) з вуліцай Ульянаўскай (за Свярдлова). Самай амбітнай была ідэя пракапаць тунэль праз цэнтральную частку горада — ад вуліцы Леніна (за скрыжаваннем з Ульянаўскай) да праспекта Пераможцаў (ягонага скрыжавання з Нямігай), каб разгрузіць вуліцу Леніна, якая не надаецца на пашырэнне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула