БЕЛ Ł РУС

Калядна-навагодняя амерыканска-беларуская ялінка прайшла ў Саўт-Рыверы

15.01.2013 / 10:13

Я.З.

Танцавальны калектыў. Уверсе, на сцэне, -- Таццяна Дзямешчык.

У мінулую нядзелю, 13 студзеня, напярэдадні старога Новага года, у горадзе Саўт-Рывер у штаце Нью-Джэрсі адбылося традыцыйнае святкаванне калядна-навагодняй ялінкі для дзяцей.

Праграма складалася з амерыканскіх і беларускіх калядак, дэкламацый і танцаў. Удзельнічалі ў праграме і малыя, і дарослыя. На вялікай пажарнай машыне прыезаў Дзед Мароз з торбай падарункаў. Дзеці абяцалі яму добра вучыцца ды слухацца бацькоў.

Святкавальную праграму падрыхтавалі прыхаджанкі царквы св. Еўфрасінні Полацкай: спадарыні Таццяна Дзямешчык і Віла Ляўчук. Задаволеныя святкаваннем былі ўсе: бабулі, дзядулі, бацькі, а найбольш дзеці.

***

* * *

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула