Грамадства11

Беларускія Каляды адсвяткавалі ў амерыканскім Саўт-Рыверы + фота

Каляды адсвяткавалі ў амерыканскім Саўт-Рыверы, што ў Нью-Джэрсі.
Гарадок, дарэчы, пакрысе аднаўляецца ад наступстваў урагана Сэндзі, што пашкодзіў некалькі дзясяткаў дамоў.

Царкву св. Еўфрасінні Полацкай упрыгожылі кветкамі, паставілі ялінку. Напярэдадні свята, пасля вячэрні, у залі Беларуска-амерыканскага грамадскага цэнтра адбылася супольная традыцыйная куцця.

Айцец Міхаіл прачытаў малітву, людзі падсілкаваліся смачнай поснай ежай са шклянкай віна. Царкоўны хор праспяваў калядкі, адну амерыканскую і некалькі беларускіх.

У Дзень Хрыстовага Нараджэння багаслужба прайшла ўрачыста пры напоўненай вернікамі святыні. Дзень быў пагодны, сонечны. Людзі абменьваліся падарункамі, святочнымі і навагоднімі пажаданнямі, весткамі пра жыццё сваякоў у Беларусі.

* * *

    Саўт-Рывер -- горад у цэнтральнай частцы штата Нью-Джэрсі. Беларусы сталі перасяляцца сюды ў канцы ХІХ ст. Збеларусізаваўся Саўт-Рывер у пачатку 1950-х з перасяленнем у яго некалькіх дзясяткаў беларускіх эмігрантаў з лагероў для перамешчаных асоб у Нямеччыне. Беларусы заснавалі прыход св. Ефрасінні Полацкай у юрысдыкцыі канстанцінопальскага патрыярхата, збудавалі царкву, Беларуска-амерыканскі грамадскі цэнтр. У Саўт-Рыверы дзейнічалі, і дзейнічаюць зараз, некалькі грамадскіх і сацыяльных арганізацый. У рысе горада знаходзяцца асобныя беларускія могілкі.

    Актыўнае беларускае жыццё працягваецца ў гарадку і па сёння. Так, 25 сакавіка 2012 г. у Саўт-Рыверы адзначылі Дзень Волі, узняццем нацыянальнага сцяга каля будынка гарадскога музея. У красавіку адзначалі Вялікадзень, у жніўні 2012 г. прайшоў традыцыйны Беларускі фестываль, а ў лістападзе беларусы адсвяткавалі 40-годдзе пабудовы царквы

Каментары1

Цяпер чытаюць

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце17

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Як мазырскі хлопец за грошы хадзіў на лукашэнкаўскія мітынгі, а ў Швейцарыі адкрыў у сабе беларускасць5

Чаму жанчыны жывуць даўжэй? Справа не ў шкодных звычках3

Сусед па палаце прадаў беларускаму «ветэрану СВА» аўтамабіль — як аказалася, паламаны. А пасля тую машыну яшчэ і скралі2

У махляроў новая пастка для пенсіянераў: адмовіцца амаль немагчыма1

Як ідзе бізнэс у Валерыя Сахашчыка ў Польшчы14

Ці можна рабіць прышчэпку ад клешчавога энцэфаліту летам?

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка27

Ціханоўская перадала ліст патрыярху Варфаламею, які прыехаў у Літву4

Іранскую студэнтку, якую арыштавалі ў Мінску за каментары аб Іране, дэпартавалі з Беларусі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце17

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць