Беларусь і Казахстан хочуць сфармаваць супольны з Расіяй рынак нафты й газу
Супольны рынак нафты і газу Беларусі, Расіі і Казахстана можа быць сфарміраваны да 1 студзеня 2015 года. Такое меркаванне выказаў журналістам па выніках праведзенага 6 лютага ў Маскве першага пасяджэння Кансультатыўнага камітэта па нафце і газу пры Еўразійскай эканамічнай камісіі міністр па энергетыцы і інфраструктуры ЕЭК Даніял Ахметаў.
Міністр падкрэсліў, што нафтагазавая сфера ўваходзіць у сістэму глабальных інтарэсаў усіх трох краін — удзельніц Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы. «Магчымасці ў гэтай сферы з’яўляюцца нашай вялікай канкурэнтнай перавагай у сусветнай эканоміцы», — сказаў ён.
«У гэтай сферы прынята два вельмі сур’ёзныя пагадненні — аб арганізацыі і развіцці агульнага рынку нафты і нафтапрадуктаў і аб доступе да газавай інфраструктуры, — сказаў Даніял Ахметаў. — На пасяджэнні мы абмеркавалі пытанні па развіццю гэтых двух пагадненняў».
Паколькі гэтыя два пагадненні з’яўляюцца базавымі, то яны не могуць прадугледзець усіх нюансаў, якія ўзнікаюць, адзначыў Даніял Ахметаў. Ён паведаміў, што разгледжаны пытанні, звязаныя з распрацоўкай адзіных правіл доступу да нафтагазатранспартных сістэм, з адзінай методыкай вызначэння іх тэхнічнай магчымасці і свабодных магутнасцей, а таксама метадалогіяй фарміравання індыкатыўных балансаў энергарэсурсаў дзяржаў — удзельніц АЭП.
На думку Даніяла Ахметава, рэалізацыя гэтых двух пагадненняў з’яўляецца нейкай агульнай платформай, якая дасць магчымасць да 1 мая 2014 года сфарміраваць
Міністр адзначыў, што ў рамках АЭП супольны рынак нафты і газу «ў некаторай ступені працуе, але гэта пакуль на аснове міжурадавых пагадненняў». «Да 1 студзеня 2015 года можа быць сфарміраваны супольны рынак нафты і газу», — заявіў міністр па энергетыцы і інфраструктуры ЕЭК.