Прэзідэнты Сербіі і Косава ўпершыню паціснулі адно аднаму рукі, але кампрамісу не дасягнулі
Прэзідэнты Сербіі і Рэспублікі Косава Таміслаў Ніколіч і Атыфета Ях’яга ўпершыню паціснулі адно аднаму рукі падчас сустрэчы ў Брусэлі,
паведамляе
«Так, чаму б і не? Такія сустрэчы спецыяльна арганізуюць, каб людзі лепш адно пра аднаго даведаліся», — сказаў сербскі прэзідэнт, адказваючы на пытанне, ці паціснуў ён руку свайму косаўскаму калегу.
Прэзідэнт Сербіі заявіў, што такія сустрэчы маглі б дапамагчы дасягненню кампрамісу, але ў дадзеным выпадку ён не ўбачыў такога жадання з боку суразмоўніцы.
«Калі Прышціна лічыць, што можа весці з намі перамовы як незалежная дзяржава, то поспеху не будзе», — падкрэсліў Ніколіч.
Перад пачаткам перамоваў Ях’яга заявіла, што сустракаецца з сербскім прэзідэнтам як кіраўнік суверэннай, незалежнай дзяржавы.
«Мы тут раўнапраўныя. Гэта адкрыццё новага раздзела на нашым шляху еўраатлантычнай інтэграцыі», — заявіла Ях’яга.
Арганізаваць сустрэчу атрымалася пры пасярэдніцтве вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.