БЕЛ Ł РУС

На долю Расіі і ЕС прыпадае па 38% беларускага экспарту

19.03.2013 / 09:03

На долю Расіі ў студзені 2013 года прыпадала 38% беларускага экспарту, краін ЕС — 37,8%, сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

З агульнага аб’ёму экспарту на долю астатніх краін СНД прыпадала 14,2%, астатніх краін — 10%. Імпарт з Расіі склаў 59,8% агульнага аб’ёму імпарту, астатніх краін СНД — 5,4%, краін ЕС — 19,1%, астатніх дзяржаў — 15,7%.

У студзені зарэгістраваны экспартна-імпартныя аперацыі са 160 краінамі. Тавары пастаўляліся на рынкі 114 дзяржаў, імпартавалася прадукцыя з 143.

Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі ў студзені з’яўляліся Расія — 49,2% усяго аб’ёму тавараабароту, Нідэрланды — 9,6%, Украіна — 7,7%, Германія — 5,6%, Кітай — 4,9%, Польшча — 2,4%, Італія — 2,3%, Вялікабрытанія — 1,6%, Літва — 1,5%, Латвія — 0,9%.

У агульным аб’ёме экспарту 37,4% склалі нафтапрадукты.
У імпарце 37,6% прыпадала на долю сырой нафты, уключаючы газавы кандэнсат (25,5%), і прыроднага газу (12,1%).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула