БЕЛ Ł РУС

Сёлета каталіцкае Дабравешчанне адзначаць пазней, чым праваслаўнае

22.03.2013 / 12:10

nn.by

Сёлета ў Каталіцкім Касцёле ўрачыстасць Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі будзе адзначацца 8 красавіка, а не як традыцыйна 25 сакавіка.
Перанос звязаны з тым, што ў гэтым годзе 25 сакавіка прыпадае на Вялікі тыдзень.

У дадзеным выпадку свята пераносіцца на панядзелак пасля актавы Вялікадня.

Звеставанне Марыі — гэта дзень, у які Арханёл Габрыэль (Гаўрыіл) абвясціў ёй пра тое, што яна стане Маці Бога, і ў які пад яе сэрцам з’явілася новае жыццё — Хрыстос, паведамляе catholic.by

У праваслаўнай грамады Дабравешчанне (Благавешчанне) адзначаецца 7 красавіка. Сёлета розніца ў Вялікаднях складае 5 тыдняў:
31 сакавіка Вялікдзень адзначаць каталікі і пратэстанты, а праваслаўныя — ажно 5 мая.

Цікава, што такая разбежка (31 сакавіка і 5 мая) была ў 1918 г., калі абвяшчалася БНР.

У гэту нядзелю, 24 сакавіка, у каталікоў — Вербная нядзеля.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула