БЕЛ Ł РУС

Чэкісты прапаноўваюць сустрэцца чарговаму студэнту‑каліноўцу

13.08.2007 / 15:19

Nashaniva.com

Капітан КДБ сказаў яму, што падобныя сустрэчы праводзяцца з усімі беларускімі грамадзянамі, якія часта ці падоўгу выязджаюць за мяжу.

Удзельнік праграмы імя Каліноўскага з Гомелю Даніла Пажараў меў ранкам у панядзелак незвычайную размову па тэлефоне. Чалавек на іншым канцы тэлефоннага дроту прадставіўся капітанам КДБ Аляксандрам Якаўлевым.

Чэкіст паведаміў пра сваё жаданне пагутарыць са студэнтам і прапанаваў наведаць таго проста па хатнім адрасе хвілін праз 10. Тэлефонны суразмоўца Данілы Пажарава абачліва паабяцаў паказаць сваё службовае пасведчанне, а таксама дадаў, што размова не будзе тычыцца праграмы Каліноўскага.

Чэкіст паведаміў, што гутарка будзе тычыцца пытанняў дзяржаўнай бяспекі. Яшчэ капітан Якаўлеў сказаў, што падобныя сустрэчы праводзяцца з усімі беларускімі грамадзянамі, якія часта ці падоўгу выязджаюць за мяжу.

Даніла Пажараў адмовіўся сустракацца з чэкістам — прынамсі, да таго моманту, покуль не пракансультуецца з юрыстам.

Алесь Раткевіч, Радыё Рацыя

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула