БЕЛ Ł РУС

Прэзентацыя паэтычнага зборніка Я. Купалы «Шляхам жыцця» — 17 красавіка

17.04.2013 / 14:45

Ала Дражына

17 красавіка, а 17-й гадзіне Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на адкрыццё выставы «Усё для сваёй бацькаўшчыны — Беларусі», якая прысвечана 100-годдзю трэцяга паэтычнага зборніка Янкі Купалы «Шляхам жыцця».

Надрукаваны ў 1913 годзе ў Санкт-Пецярбургу зборнік атрымаў высокую ацэнку як цэласная з’ява, сур’ёзны здабытак беларускай літаратуры, каштоўны найбольш тым, што ў «вершах Купалы чуваць радасць жыцця, якая як хваля чыстага свежага паветра пракацілася па ўсёй старане».

Экспануюцца экзэмпляры першага выдання з дарчымі аўтографамі аўтара, асобнікавыя перавыданні 1923 і 1935 гадоў, а таксама тамы прыжыцёвых збораў твораў паэта, у якіх зборнік друкаваўся цалкам.

Толькі падчас адкрыцця наведвальнікі музея атрымаюць унікальную магчымасць убачыць адзін з самых каштоўных экспанатаў — рукапісны зборнік, па якім сам паэт рыхтаваў да выхаду ў свет Кнігу, што адлюстравала глыбіню думкі і росквіт паэтычнага таленту Янкі Купалы.

Як ілюстрацыя да слоўных вобразаў-сімвалаў паэта экспануюцца мастацкія творы з фондаў музея: палотны Пятра Сергіевіча, у тым ліку аднайменнае зборніку «Шляхам жыцця», графічныя работы Анатоля Волкава, Анатоля Александровіча, Міхала Басалыгі, а таксама скульптурныя выявы Песняра, што стварылі Уладзімір Лятун і Лейба Роберман.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула