10-гадовыя дзяўчаткі дапамаглі затрымаць эксгібіцыяніста ў Мінску
10 красавіка ў Савецкае РУУС Мінска з заявамі пра хуліганскія дзеянні ў дачыненні да сваіх непаўналетніх дачок звярнуліся дзве жыхаркі сталіцы.
Высветлілася, што каля 15-й гадзіны дзве дзесяцігадовыя дзяўчынкі вярталіся дадому са школы. Іх абагнаў незнаёмы, спыніўся і нешта сказаў. Затым спусціў штаны і прадэманстраваў свае палавыя органы. Школьніцы неадкладна паведамілі пра здарэнне бацькам.
Па апісаннях дзяўчынак міліцыянты склалі фотаробат, а ўчора падазраваны быў затрыманы.Аперупаўнаважаны аддзела крымінальнага вышуку Савецкага РУУС Дзмітрый Качан на прыпынку грамадскага транспарту звярнуў увагу на мужчыну, па прыкметах вельмі падобнага да шуканага. Калі Дзмітрый падышоў да яго і прадставіўся, той прыкметна занерваваўся. Для высвятлення асобы падазраваны быў запрошаны ў аддзел міліцыі.
Ледзь размова пачалася, мужчына распавёў пра інцыдэнт з дзяўчынкамі. Ён змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Вядома, што мужчыну 57 гадоў.