БЕЛ Ł РУС

Два гады службы па кантракце будуць эквівалентныя аднаму году тэрміновай службы.

17.04.2013 / 15:54

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на пасяджэнні 17 красавіка прынялі ў першым чытанні папраўкі ў закон "Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе".

Як паведаміў міністр абароны Юрый Жадобін, законапраект прадугледжвае, што два гады службы па кантракце будуць эквівалентныя аднаму году тэрміновай службы. Пры гэтым устанаўліваецца ўзроставы цэнз для кантрактнікаў-афіцэраў. У прыватнасці, на ваенную службу на пасадзе афіцэраў змогуць паступаць тыя, чый узрост складае не больш чым 35 гадоў.

Законапраект прапаноўвае прадугледзець падставы звальнення ваеннаслужачага ў сувязі з адлічэннем з ваеннай навучальнай установы, калі ёсць неадпаведнасць патрабаванням для заключэння новага кантракта аб праходжанні ваеннай службы.
Пры гэтым гаворка ідзе як аб курсантах, так і тых, хто вучыцца ў клінічнай ардынатуры, магістратуры, ад’юнктуры і дактарантуры.

Законапраект выключае права ваеннаслужачага на звальненне з ваеннай службы да заканчэння тэрміну кантракта з прызнаннем яго ваенна-ўрачэбнай камісіяй па стане здароўя непрыгодным да ваеннай службы па канкрэтнай ваенна-ўліковай спецыяльнасці ў выпадку, калі ён адначасова прыгодны да ваеннай службе або прыгодны з нязначнымі абмежаваннямі. Паводле слоў Жадобіна, у 2005 годзе правам звальнення пасля рашэння ваенна-ўрачэбнай камісіі скарысталіся тры чалавекі, у 2009-м — 38, а ў 2012-м — ужо 40 чалавек.

Жадобін паведаміў, што цяпер на ўліку ў ваенкаматах Беларусі стаяць 240 тыс. грамадзян мужчынскага полу старэйшых за 18 гадоў, 160 тыс. з іх маюць адтэрміноўку для атрымання выйшэйшай адукацыі, яшчэ больш чым 35 тыс. — адтэрміноўкі па іншых падставах. У цэлым заканадаўства прадугледжвае 55 падстаў для адтэрміновак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула