БЕЛ Ł РУС

Будні фатографа НН: экстрэмісцкі красавік — фотарэпартаж Сяргея Гудзіліна

30.04.2013 / 11:5

Красавіцкі выпуск «Будняў фатографа НН» ад Сяргея Гудзіліна. Тэмы месяца — вясна, экстрэмізм, суботнік і доўгачаканая цеплыня.

Пачынаўся красавік... з зімы.

Суворыя фаны БАТЭ ў Барысаве.

Замаляваная выява Леніна ў Барысаве — ці не дыверсія перад днём народзінаў?

Фанаты ж жодзінскага «Тарпеда» абралі сабе імя заснавальніка горада — Багуслава Радзівіла.

Хвілінка рэкламы. Мінск.

Традыцыйна пасяўная ў краіне пачынаецца раней — у кватэрах беларусаў.

Серада, 10 красавіка — тэма тыдня ў СБ.

Серада, 10 красавіка - тэма тыдня ў НН.

З нагоды прызнання альбома «Прэс фота Беларусі — 2011» экстрэмісцкім, прыйшлося вырабляць спецыялізаваны аватар. Фота Вольгі Кляшчук.

Забойства зімы ў цэнтры Мінску.

Каталіцкая ілюмінацыя ўдзень. Жодзіна.

Раскошы айчынных кватэр... Жодзіна.

Беларусы — нацыя крэатыўнага рамонту. Мінск.

Вясна.

Маленькае побытавае шчасце ў Мінску...

Мінскі стрыт-арт на Трактарным заводзе.

На галоўную планёрку ў НН — чарга :)

На выставе TIBOдзе прыйшлося працаваць, акрэдытавалі вось такім чынам. Трэба захаваць у калекцыю.

Суворая беларуская стабільнасць. Хто не жыў у СССР — не вельмі зразумее.

Ну і нарэшце! Лаўкі пад вокнамі беларускіх шматпавярховікаў пачынаюць ажываць!

У штомесячныя справаздачы сюды будуць трапляць фотаздымкі, якія робяцца мімаходам з дапамогай сэрвісу Instagram. Тут будуць пэўныя выпадковасці, працоўныя будні і проста спантанныя сюжэты з навакольнага асяроддзя. Фармальна — гэта такі міні-блог з карцінкамі за месяц.

Болей здымкаў у Instagram-акаўнце Сяргея Гудзіліна.

Іншыя будні: Люты. | Сакавік.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула