Улада2626

Cуд прызнаў альбом «Прэс-фота Беларусі — 2011» экстрэмісцкім

18 красавіка Ашмянскі раённы суд прыняў рашэнне па справе альбома «Прэс-фота Беларусі — 2011». Ён прызнаў фотаальбом Belarus Press Photo 2011 экстрэмісцкім. Паводле закона, 41 асобнік выдання могуць знішчыць.

Разгляд справы ініцыявала ўпраўленне КДБ па Гродзенскай вобласці, якое патрабавала прызнаць экстрэмісцкімі фотаздымкі, змешчаныя ў альбоме.

41 асобнік альбома «Прэс-фота Беларусі — 2011» быў канфіскаваны ў фатографаў Юліі Дарашкевіч і Аляксандра Васюковіча 2 лістапада 2012 года на памежным пераходзе «Каменны Лог». Дарашкевіч, Васюковіч, а таксама адзін з арганізатараў конкурсу Вадзім Заміроўскі былі ў судзе ў якасці «зацікаўленых асоб».

Заміроўскі ў судзе зазначыў: «Хачу падкрэсліць, што матэрыялы альбома — не нашыя выдумкі, а вынік працы міжнароднага журы — больш кваліфікаванага, чым экспертная камісія, якая ацэньвала альбом. Хачу адзначыць, што аўтарам фота, паводле ўмоваў конкурсу, забаранялася ўмешвацца ў падзеі, рабіць пастановачныя здымкі». Ягоныя калегі прытрымліваюцца падобнага меркавання.

Што чакае апальны альбом, арганізатараў конкурсу і ўладальнікаў выдання.

Тлумачыць намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец: «Такі вынік суда, увогуле сам працэс — гэта вельмі сур’ёзнае абмежаванне свабоды выказвання. Такое рашэнне парушае Канстытуцыю краіны, а таксама міжнародныя пагадненні ў сферы свабоды слова, падпісаныя Беларуссю».

Пакуль што прысуд не ўступіў у законную сілу. У арганізатараў конкурсу ёсць дзесяць дзён на касацыйную скаргу ў Гродзенскім абласным судзе. Пасля ўступлення прысуду ў сілу будуць магчымыя прадпісаныя судом дзеянні, то бок знішчэнне 41 асобніка выдання.

Пакуль не зразумела, які лёс чакае асобнікі альбома «Прэс-фота Беларусі — 2011», якія знаходзяцца на рэалізацыі ў кнігарнях.

Што датычыць арганізатараў конкурсу, то некаторыя з іх прысутнічалі ў судзе ў якасці зацікаўленых асоб. Крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці яны не нясуць. Як і ўладальнікі альбома.
Трымаць яго ва ўласнай калекцыі закон дазваляе, адміністрацыйная адказнасць нясуць тыя ўладальнікі выдання, што захоўваюць яго з мэтай распаўсюду.

***

Кіраўніцтва ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» звярнулася да грамадскасці з адмысловай заявай.

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» выказвае нязгоду з рашэннем суда Ашмянскага раёна аб прызнанні фатаальбома «Прэс-фота Беларусі 2011» экстрэмісцкімі матэрыяламі. Як мы ўжо адзначалі, сам факт разгляду гэтай справы ў судзе выглядаў абсурдна, і менавіта ён, а не змест альбома, здольны «падарваць давер да органаў улады».

Спадзяемся, што дадзенае судовае рашэнне ў законную сілу не ўступіць, і Рэспубліка Беларусь не апынецца ў «чорным спісе» дзяржаваў, дзе забараняюць і знішчаюць мастацкія кнігі. Разам з тым мы ўпэўненыя, што беларускія журналісты і надалей будуць выконваць свае прафесійныя абавязкі, не зважаючы на жаданне ідэалагічнай вертыкалі прадстаўляць беларускую рэчаіснасць выключна ў «ружовых колерах».

Упэўненыя, што беларуская прэсавая фатаграфія ўсё роўна будзе заставацца пераканаўчым фотадакументам пра жыццё беларускага грамадства.

Каментары26

Цяпер чытаюць

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У 45 гадоў памёр вядомы гомельскі прапагандыст Станіслаў Галкоўскі8

У ЗША вынеслі прысуд беларусцы, якую судзілі за пастаўкі авіяцыйнага абсталявання ў Расію2

ЗША прасоўваюць ідэю аднаўлення паставак расійскага газу ў Еўропу праз Украіну6

Чацвёра ўдзельнікаў эксперыменту NASA выйшлі з ізаляцыі пасля 378 дзён на «Марсе»1

«Я зрабіў сэлфі каля будынка КДБ». Уладальнік «Новага зроку» запэўнівае, што таемна з'ездзіў у Мінск17

Ва Украіне і Расіі ўзламалі сістэмы апавяшчэнняў. Людзям прыходзілі паведамленні пра хімічную небяспеку і ядзерную пагрозу1

Сёння Дзяды — дзень памяці продкаў2

20‑гадовы Андрэа Кімі Антанелі датэрмінова стаў чэмпіёнам «Формулы-1» у сезоне-20261

Беларуска пазнаёмілася анлайн з інданезійцам і праз тры месяцы выйшла за яго замуж, папярэдне прыняўшы іслам32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць