БЕЛ Ł РУС

Трое маладых людзей загінулі ў страшнай аварыі ў Баранавіцкім раёне

12.05.2013 / 11:04

Машына, у якой знаходзіліся двое хлопцаў і дзяўчына, урэзалася ў дрэва і загарэлася. І кіроўца, і пасажыры, загінулі на месцы.

Аварыя здарылася ў ноч з 11 на 12 мая ў вёсцы Савічы Баранавіцкага раёна, паведамляе «Intex-press».

У Баранавіцкім РАУС мяркуюць, што 20-гадовы жыхар Баранавічаў не справіўся з кіраваннем аўтамабіля «Фальксваген-Вента», машына вылецела на ўзбочыну, урэзалася ў дрэва і загарэлася.

Па словах супрацоўнікаў міліцыі, верагодна двое хлопцаў — кіроўца і 18-гадовы пасажыр — якія сядзелі наперадзе, загінулі імгненна, а 21-гадовая дзяўчына яшчэ была некаторы час жывая, аднак яе проста не было каму выцягнуць з ахопленага агнём аўтамабіля.

Праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула