БЕЛ Ł РУС

З вагона электрычкі Брэст — Мінск з-за слезацечнага газу эвакуявалі пасажыраў

12.05.2013 / 23:20

Здарэнне адбылося ўвечары 12 траўня ў Івацэвічах. У вагоне пабіліся футбольныя фанаты.

Праўда, эвакуявалі не ўсіх, а толькі пасажыраў з апошняга вагона. Менавіта ў гэтым вагоне ехалі футбольныя фанаты з матча паміж дынамаўцамі Брэста і Мінска.

Мінскія аматары футболу — з аднаго боку, і івацэвіцкія ды бярозаўскія — з другога, учынілі ў электрычцы бойку. Нехта з іх скарыстаўся газавым балончыкам. У Івацэвічах трое міліцыянтаў эвакуявалі з вагона пасажыраў і нікога туды не пускалі. Нехта сарваў стоп-кран, і цягнік рушыў са станцыі са спазненнем, а не згодна графіку ў 20.32.

Як кажуць сведкі здарэння, натоўп івацэвіцкіх фанатаў бегаў па пероне, заклікаючы мінчукоў выйсці з цягніка, каб «звесці рахункі». Тыя ж праз вокны адказвалі абразамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула