БЕЛ Ł РУС

Клічко і іншыя лідары апазіцыі дамовіліся аб адзіным кандыдаце ў прэзідэнты Украіны

18.05.2013 / 15:30

Лідары апазіцыйных парламенцкіх фракцый падпісалі дэкларацыю аб каардынацыі дзеянняў на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года.

Пра гэта на апазіцыйным мітынгу на Сафійскай плошчы Кіева ў суботу заявіў старшыня палітрады партыі «Бацькаўшчына» Аляксандр Турчынаў. Ён зачытаў тэкст дэкларацыі, якую падпісалі перад прысутнымі людзьмі старшыня фракцыі «УДАР» у Вярхоўнай Радзе Віталь Клічко, старшыня фракцыі «Бацькаўшчына» Арсень Яцанюк і кіраўнік фракцыі «Свабода» Алег Цягнібок.

Паводле дакумента, палітычныя сілы ўзялі на сябе абавязацельства «адзінай камандай перамагчы антыўкраінскі крымінальна-мафіёзны рэжым так званай „Сям’і“ Януковіча на чарговых ці датэрміновых выбарах кіраўніка дзяржавы». Яны дамовіліся, што падтрымаюць таго кандыдата ад гэтых сілаў, які выйдзе ў другі тур. Калі ж зменяцца «правілы гульні», то яны зробяць гэта ўжо ў першым туры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула