БЕЛ Ł РУС

Расійскія дэпутаты прапанавалі павялічыць падатак для тых, хто не служыў у войску

25.05.2013 / 9:15

Кірыла Хілько

Дэпутаты расійскай Дзярждумы ўнеслі законапраект аб павялічэнні падаходнага падатку для мужчынаў, якія не праходзілі службу ў войску, паведамляюць расійскія СМІ.

На сённяшні дзень яго памер складае 13%, аднак законапраект прапануе павялічыць памер падатка да 20% для мужчынаў, якія не праходзілі тэрміновую службу ў войску.

Самі дэпутаты тлумачаць, што такія захады дапамогуць павысіць аўтарытэт арміі ў грамадстве.

Заўвагі і прапановы па гэтым законапраекце будуць прымацца да 21 чэрвеня. Ці прадугледжвае законапрект дыферэнцыяцыю тых, хто не служыў, і ці падпадаюць пад яго дзеянне не прыдатныя да службы паводле медыцынскіх паказчыкаў, пакуль не паведамляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула