БЕЛ Ł РУС

Ладуцька загадаў скараціць час рамонту трамвайных шляхоў на Якуба Коласа ўдвая

27.05.2013 / 14:26

Тэмпы рэканструкцыі трамвайных шляхоў па вул. Я.Коласа ў Мінску паскораць удвая. Такое даручэнне прадпрыемству «Мінсктранс» даў сёння на аператыўнай нарадзе старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.

Плануецца актывізаваць работы па выхадных днях і ў начны час, каб пазбегнуць узнікнення затораў ў пікавыя гадзіны на гэтым участку.

Як адзначыў генеральны дырэктар прадпрыемства «Мінсктранс» Лявонцій Папянок, рэканструкцыя трамвайных шляхоў па вул. Я.Коласа прывяла да зніжэння прапускной здольнасці ў гэтым раёне, ёсць адставанні ад графіка ў руху аўтобусаў. «Мы ўлічым заўвагі, перагледзім тэрміны выканання работ», — адзначыў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула