БЕЛ Ł РУС

Сямейная пара ўжывала опій у прысутнасці трохгадовага дзіцяці

27.05.2013 / 14:35

Супрацоўнікі па наркакантролі Партызанскага РУУС Мінска сумесна з байцамі спецпадраздзялення МУС "Алмаз" ліквідавалі наркапрытон па вуліцы Нёманскай у сталіцы.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, аперацыя па затрыманні адбывалася непасрэдна падчас вырабу і ўжывання наркатычнага сродку. У гэты час у пакоі знаходзілася 3-гадовае дзіця.

У ходзе агляду былі знойдзены дзве бутэлькі толькі што прыгатаванага экстракцыйнага опіуму, а таксама інгрэдыенты для яго вырабу, па ўсёй кватэры былі раскіданы шпрыцы з опіумам, а таксама ўжо выкарыстаныя шпрыцы.

Як высветлілася, маладая сямейная пара апошнім часам захапілася вырабам і ўжываннем опіуму. Пры гэтым яны актыўна запрашалі да сябе ў госці іншых наркаманаў. Для ўжывання наркотыку кватэру маглі наведаць у дзень дзясятак чалавек. За дозу і даху над галавой для ўжывання опіуму госці расплачваліся ў асноўным кампанентамі для вырабу зёлак. У той час як дарослыя забаўляліся на кухні, у суседнім пакоі знаходзілася 3-гадовае дзіця.

27-гадовы раней судзімы за крадзяжы і рабаванні муж нідзе не працуе, яго 24-гадовая жонка знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку.

Лёсам дзіцяці займаюцца супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх і спецыялісты ўпраўлення адукацыі, якія і забралі дзіця. У дачыненні да мужа і жонкі распачата крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула