БЕЛ Ł РУС

30 мая — чарговая гадавіна трагедыі на станцыі метро «Няміга»

30.05.2013 / 19:47

30 мая 1999 — у пераходзе станцыі метро «Няміга» ў Менску загінулі 53 чалавекі, сотні людзей былі параненыя. Хаваючыся ад дажджу з градам, моладзь рушыла ў пераход да станцыі метро «Няміга». У таўкатні загінулі 53 чалавекі, яшчэ больш за 250 пацярпелі. Бальшыня загінулых — маладыя людзі векам ад 14 да 20 гадоў, з іх 42 дзяўчыны й 2 супрацоўнікі міліцыі. Большасць загінула ад задушша і траўмаў. Паводле сведчаньняў відавочцаў, свята цягнулася яшчэ гадзіну пасьля трагедыі.

На месцы трагедыі, каля ўваходу на станцыю метро «Няміга», 30 мая 2002 года быў усталяваны мемарыял у выглядзе 53 кветак з бронзы (40 руж і 13 цюльпанаў па колькасці загінулых жанчын і мужчын), раскіданых па метафарычных прыступках з надпісам «53 рубцы на сэрцы Беларусi. 30 мая 1999 года», а таксама маленькая капліца з металічнай плітой унутры, на якой высечаныя імёны і ўрывак з Евангелля ад Іаана. Пліта ўвянчаная праваслаўным крыжам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула