БЕЛ Ł РУС

Беспарадкі на захадзе Кітая: загінулі 27 чалавек

26.06.2013 / 10:48

У выніку беспарадкаў у Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне Кітая загінулі 27 чалавек. Яшчэ як мінімум тры чалавекі былі параненыя.

У мястэчку Лукцюнь група людзей, узброеных нажамі, напала на паліцэйскія ўчасткі і будынкі мясцовых дзяржаўных устаноў. У выніку іх дзеянняў былі забітыя 17 чалавек, у тым ліку дзевяць супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Паліцэйскія, якія прыехалі на месца здарэння, застрэлілі яшчэ 10 чалавек, якія ўдзельнічалі ў беспарадках. Як мінімум трое нападнікаў былі затрыманыя.

Нацыянальнасць удзельнікаў беспарадкаў не паведамляецца.

У СУАР, палову насельніцтва якога складаюць мусульмане-уйгуры, нярэдка адбываюцца паўстанні.

Найбуйнейшыя беспарадкі за апошні час адбыліся ў 2009 годзе ў адміністрацыйным цэнтры раёна, горадзе Урумчы. Тады ахвярамі канфлікту сталі амаль 200 чалавек, амаль усе яны былі ханьцамі-кітайцамі.

Уйгуры абвінавачваюць кітайскія ўлады ў падаўленні іх аўтаноміі, празмерным ўмяшанні ў іх культурнае і палітычнае жыццё і рэпрэсіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула