БЕЛ Ł РУС

Намеснік Макея знаходзіцца з візітам у Аўстраліі

26.06.2013 / 12:16

25 чэрвеня намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў і намеснік міністра замежных спраў Аўстралійскага Саюза Пол Грыгсан падпісалі мемарандум аб двухбаковых кансультацыях паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Аўстраліі.

Падчас сустрэчы абмяркоўваліся «канкрэтныя крокі па пашырэнні беларуска-аўстралійскага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах, пытанні ўмацавання міжпарламенцкага і дзелавога супрацоўніцтва, уключаючы абмен візітамі на вышэйшым і высокім узроўнях і ўзаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях».

Рыбакоў таксама сустрэўся з міністрам замежных спраў Аўстраліі Бобам Карам, які пацвердзіў намер аўстралійскага боку ўмацоўваць адносіны з Беларуссю, паведамляе беларускі МЗС.

Апрача таго, адбыліся сустрэчы Валянціна Рыбакова з кіраўніцтвам Аўстралійскай гандлёвай камісіі і Гандлёва-прамысловай палаты Аўстраліі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула