БЕЛ Ł РУС

Слонім: доктара-траўматолага Івана Шэгу звольнілі

28.06.2013 / 12:52

Спецыяліста вышэйшай катэгорыі, доктара-траўматолага Івана Шэгу звольнілі з працы. Яго выклікалі ў адміністрацыю бальніцы, разлічылі і вярнулі яму працоўную кніжку.

У Слонімскай цэнтральнай раённай бальніцы Іван Шэга адпрацаваў больш за 30 гадоў. 27 чэрвеня яму споўнілася 60, і з ім не працягнулі кантракт.

24 красавіка 2013 года за подпісам галоўнага доктара Юрыя Пяцельскага Іван Іванавіч атрымаў афіцыйны ліст: «Адміністрацыя УА „Слонімская ЦБР“ паведамляе, што з Вамі будзе працягнуты кантракт тэрмінам на адзін год з 28 чэрвеня 2013 году да 27 чэрвеня 2014 года». Менш чым празь месяц, 21 мая, Іван Шэга атрымлівае ад таго ж Пяцельскага новы ліст, дзе галоўны доктар папярэджвае: «Адміністрацыя Слонімскай ЦРБ паведамляе, што 27 чэрвеня Вы будзеце звольнены ў сувязі з заканчэннем тэрміну кантракту, п.2 арт.35 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь».

У Слонімскай ЦРБ сёння не хапае дзясятка дактароў.
Каб трапіць да неўрапатолага, трэба чакаць месяц, да ўроляга — каля двух месяцаў, ён адзін на ўвесь раён, да таго ж пэнсіянер. Не хапае і траўматолагаў — нядаўна два спецыялісты пераехалі ў Калінкавічы.

У абарону доктара выступілі землякі Івана Шэгі, якія сабралі некалькі тысяч подпісаў, творчая інтэлігенцыя, кіраўнікі партыйных суполак гораду. Але гэта не дапамагло.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула