БЕЛ Ł РУС

Беларусь стала буйным імпарцёрам бульбы з Украіны

16.07.2013 / 10:3

Наша краіна ў сезоне 2012/2013 гадоў увайшла ў чацвёрку найбуйнейшых імпарцёраў бульбы з паўднёвай суседкі.

Пра гэта паведамляе сайт fruit-inform.com. Асноўны аб'ём паставак бульбы з Украіны ў Беларусь прыпадае на раннія гатункі, якія экспартуюцца ў траўні-ліпені. Гэта тлумачыцца тым, што ва Украіне раней пачынаецца сезон уборкі ранніх гатункаў бульбы.

Дарэчы, упершыню за апошнія гады акрамя ранняй бульбы ўкраінскія пастаўшчыкі экспартавалі ў Беларусь і позныя гатункі ўзімку. Паспрыялі гэтаму невысокія цэны на бульбу на ўнутраным рынку Украіны.

Аднак у сезоне 2013/14 гадоў эксперты прагназуюць, што экспарт украінскай бульбы ў Беларусь і Расію знізіцца. Бо зніжаюцца аб'ёмы вытворчасці і растуць цэны на прадукцыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула