Moody's прагназуе рост ВУП Беларусі ў 2013 г. на 2%
Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody’s прагназуе рост ВУП Беларусі ў 2013 годзе на ўзроўні 2%. Такая ацэнка прыводзіцца ў ліпеньскай справаздачы агенцтва, прысвечанай Беларусі.
Паводле меркавання аналітыкаў рэйтынгавага агенцтва, сёлета інфляцыя ў Беларусі складзецца на ўзроўні 20%, а ў наступным годзе знізіцца да 16%. У той жа час рост ВУП, паводле ацэнак Moody’s, складзе ў 2014 годзе 2,5%, а сёлета — 2%.
Аналітыкі Moody’s лічаць, што эканамічны рост у Беларусі цесна звязаны з магчымасцю атрымання знешняй падтрымкі.
«Рост стаў залежаць ад знешняй дапамогі і энергетычных субсідый з Расіі. Знешнія запазычанні забяспечвалі рост зарплат, высокія тэмпы крэдытавання, а таксама субсідыі для насельніцтва і прадпрыемстваў», — гаворыцца ў аналітычнай справаздачы Moody’s.
Паводле меркавання аналітыкаў агенцтва, такая сітуацыя прывяла да зніжэння канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі, росту дэфіцыту бягучага рахунку плацежнага балансу і павелічэння знешняга доўгу.
Паводле ацэнак рэйтынгавага агенцтва, золатавалютныя рэзервы Беларусі, улічваючы плацяжы па знешнім доўгу і аб’ёмы імпарту, застаюцца на нізкім узроўні, што робіць іх «уразлівымі ад знешніх шокаў».
«Фінансаванне Расіі павінна дапамагчы пераадолець бліжэйшыя патрэбы ў знешняй ліквіднасці, аднак пакуль асноўныя скажэнні ў драйверах эканамічнага росту не ліквідаваныя, эканоміка і здольнасць краіны плаціць па даўгах будуць заставацца ва ўразлівым становішчы
Рэйтынгавае агенцтва звяртае ўвагу, што ў 2013 годзе Расія па лініі Антыкрызіснага фонду ЕўзАзЭС завяршае выдзяленне Беларусі крэдытных рэсурсаў (3 млрд. долараў), якія былі выдадзеныя траншамі на працягу трох гадоў. «Пагаднення пра наступнае фінансаванне пакуль няма», — адзначаюць аналітыкі Moody’s.
Адной з ключавых умоў дасягнення высокіх тэмпаў эканамічнага росту з’яўлялася мадэрнізацыя эканомікі. Сёлета Беларусь запытвала ў Расіі 2,5 млрд. долараў для мадэрнізацыі прадпрыемстваў. Аднак расійскія ўлады заявілі пра тое, што гатовы крэдытаваць толькі сумесныя (Як паведамлялася раней, беларускія ўлады запланавалі на 2013 год рост ВУП на ўзроўні 8,5%.
Рост ВУП Беларусі ў першай палове 2013 года склаў 1,4%.