БЕЛ Ł РУС

Кіраўніком Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» пераабралі Алену Макоўскую

24.07.2013 / 17:23

Паводле Радыё Свабода

Фактычна Алена Макоўская ўзначальвае «Бацькаўшчыну» ад 2001 г.

VI беларусаў свету абраў новы склад Вялікай рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Кіраўніком Згуртавання пераабраная Алена Макоўская.

У «Бацькаўшчыну» Алена Макоўская прыйшла ў 1992 г. па абвестцы ў газеце на працу сакратара-рэферэнта і засталася надоўга. Кіраўніком арганізацыі яе абралі на V з'ез'дзе беларусаў сьвету ў 2009 г. Але ад 2001 г. яна была старшынёй рады (2001–2009), ведучы ўсю арганізацыйную і бягучую працу. Каардынатарка кампаніі «Будзьма беларусамі!».

Нагадаем, што сёння дэлегаты З'езда беларусаў свету, які праводзіцца раз на чатыры гады, заклікалі беларускія ўлады вызваліць палітвязняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула