Віталь Радзівонаў: Для мяне асабіста вылет з Лігі чэмпіёнаў — вялізная ганьба
Форвард барысаўскага БАТЭ Віталь Радзівонаў у інтэрв’ю «Прэсболу» прызнаўся, што лічыць раставанне
— Па ступені горычы фіяска ў Карагандзе можаш параўнаць з нейкім іншым?
— Для мяне гэта больш асабістая прыкрасць. Унутраная параза. Усё, да чаго мы прывыклі, у адзін момант рухнула. Таму на сёння гэтая няўдача — самая сур’ёзная ў маёй кар’еры. А ў жыцці наогул? Ну, ёсць рэчы, нашмат важнейшая за футбол. Перш за ўсё здароўе родных і блізкіх.
— Хтосьці называе вашу няўдачу ганьбай. Згодны з такім вызначэннем?
— Усё залежыць ад таго, як хто ставіцца… Трэба аддзяляць асабістае ўспрыманне і грамадскае. Асабіста для мяне гэта вялізная ганьба. Нас пасадзілі ў лужыну. Калі ж вынесці сітуацыю за межы каманды, то не, наша няўдача не стала ганьбай. У нас у краіне няма тых умоваў, таго ўзроўню, каб нявыхад у групу называць словам «ганьба». Мы забраліся на гэтыя вышыні за кошт арганізацыі, таленту трэнераў, кіраўнікоў, футбалістаў, работнікаў клуба. Цяпер усім вельмі балюча. Але трэба знаходзіць сілы, каб справіцца з гэтым.