БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Эквадора наведае Мінск у канцы кастрычніка

17.10.2013 / 11:14

nn.by

Карэа лёгка можа завесці публіку.

Прэзідэнт Эквадора Рафаэль Карэа 31 кастрычніка наведае Мінск. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на выданне «Эквадор сёння».

Карэа ў канцы кастрычніка адправіцца ў чарговую афіцыйную паездку. Ён наведае Расію, Беларусь і Францыю. Афіцыйны візіт Карэа распачнецца 28 кастрычніка з наведвання Санкт-Пецярбурга.

«У Мінск ён прыбудзе 31 кастрычніка ў рамках візіту ў адказ: Аляксандр Лукашэнка наведваў Эквадор у чэрвені 2012 года. Эквадорскі лідар асабліва выдзяліў тэхналагічны патэнцыял і чалавечы талент народа Беларусі», - піша выданне.

Рафаэль Карэа на дзевяць гадоў маладзейшы за Лукашэнку, ён нарадзіўся 6 красавіка 1963 г. Скончыў Універсітэт Ілінойса ў Чыкага (ЗША).

Першы раз на прэзідэнцкіх выбарах перамог у 2006 г., другі раз — у красавіку 2009 г., трэці — у лютым 2013 г.

Увосень 2010 г. Карэа ледзь не быў зрынуты ў выніку народных пратэстаў.

Рафаэль Карэа заявіў пра будаўніцтва ў Эквадоры «сацыялізму XXI ст.» у 2006 г. У 2008 г. ён адмовіўся плаціць па глабальных міжнародных пазыках, назваўшы гэта амаральным. У 2010 г. нацыяналізаваў нафтавыя радовішчы ў краіне.

Карэа таксама даў прытулак заснавальніку «Вікілікс» Джуліяну Асанжу і беларускага ўцекачу Аляксандру Баранкову.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула