Грамадства22

Баранкоў стварае ў Эквадоры фонд дапамогі вязням-замежнікам

Беларускі палітычны ўцякач у Эквадоры Аляксандр Баранкоў, якога эквадорскія ўлады адмовіліся дэпартаваць у Беларусь, якая патрабавала яго выдачы, вырашыў заняцца праваабарончай дзейнасцю, паведамляе эквадорская La Hora.

84 дні, якія правёў у эквадорскай турме былы беларускі вайсковец 30-гадовы Аляксандр Баранкоў перш чым улады ў Кіта адмовіліся выдаць яго Беларусі, змянілі ягонае жыццё. Цяпер ён плануе адплаціць за салідарнасць на свой адрас і стварыць фонд для дапамогі вязням-замежнікам, а таксама дзецям, якія жывуць у эквадорскіх турмах разам з сваімі маці.

Галоўная паплечніца Баранкова ў арганізацыі праекту — ягоная нявеста Мабэль Андрадэ, эквадорка, якая была блізкім сведкам зняволення і працэсу падрыхтоўкі да экстрадыцыі свайго сябра.

Апрача гэтага сваю дапамогу запрапанавалі замежныя праваабарончыя арганізацыі, эквадорскія ўніверсітэты, спецыялісты і людзі добрай волі, якія думаюць над тым, як скіраваць дапамогу ў эквадорскія турмы.

Баранкоў кажа, што замежныя вязні ў эквадорскіх турмах знаходзяцца ў складаным становішчы, на іх часта нажываюцца адвакаты, якія прапануюць свае паслугі, атрымліваюць грошы і больш ніколі не паказваюцца.

«Кожны зняволены мае сваю гісторыю і незалежна ад таго, учынілі яны нейкае злачынства ці не — гэта людзі, якім патрэбны шанец, каб вярнуцца ў грамадзтва, каб не вярнуцца на злачынны шлях і зноў ня трапіць у турму», — кажа беларус, які не атрымаў амаль ніякай дапамогі ад эквадорскіх праваабарончых арганізацыяў.

Менавіта з гэтай прычыны ён вырашыў арганізаваць бясплатныя юрыдычныя кансультацыі для замежных вязняў, якія не маюць свайго адваката, назіранне за судовымі працэсамі, а таксама дапамогу дзецям, пазбаўленым свабоды разам з сваімі маці.

Баранкоў зазначыў, што хоць эквадорскія ўлады і гарантуюць дзяржаўнага адваката тым вязням, якія не ў стане аплаціць паслугі прыватніка, аднак у рэальнасці справы выглядаюць інакш. Часам замежныя вязні да двух гадоў чакаюць за кратамі рашэння аб дэпартацыі, хоць паводле закона гэты тэрмін не можа быць даўжэйшы за два месяцы, і пры гэтым не атрымліваюць ні ад кога ніякай дапамогі.

Цяпер вырашаюцца юрыдычныя пытанні адкрыцця фонда. Першымі запрапанавалі сваю дапамогу студэнты ўнівэрсітэту Святога Францыска ў Кіта.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава расказала, у чыёй кватэры і як яна цяпер жыве9

Адзін трэнер працуе на Алімпіядзе адразу з 16‑цю фігурыстамі з 13‑ці краін. Толькі паспявай пераапранацца5

«Выслухаю ваша ныццё. Дорага». Дыпламаваны спецыяліст Ілля Дабратвор прапануе псіхалагічныя кансультацыі16

Побач з Курганом Славы за мільён долараў прадаюць старую базу адпачынку. Што гэта за аб'ект?

Развітанне з Раманам Цымберавым адбудзецца ў пятніцу

«Боінг» Лукашэнкі даляцеў бы да Вашынгтона, але…8

«Яна была вельмі агрэсіўнай». Трамп распавёў, як пакараў Швейцарыю мытамі ў 39%12

У гродзенскім заапарку рыхтуюцца да вяселля журавоў1

Побач з Мірскім замкам прадаецца цікавая сядзіба. Можна жыць самому або здаваць у арэнду

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць