БЕЛ Ł РУС

Другая МКАД будзе даўжынёй 157 км, дапушчальная хуткасць на ёй будзе 120 км/г

23.10.2013 / 15:05

З фінансаваннем будаўніцтва Другой МКАД ёсць складанасці. Пра гэта сёння на прэс -канферэнцыі, прымеркаванай да Дня аўтамабіліста і дарожніка, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Яўген Ракала.

Як паведамлялася, будаўніцтва Другой абкружной дарогі вакол Мінска плануецца завяршыць да 2017 года. Да 2014 года меркавалася ўзвесці трасу на ўчастку ад М-3 да М-6 працягласцю 44 км.

Агульная даўжыня новай МКАД складзе 157 км. Будзе арганізаваны чатырохпалосны рух (па 2 паласы ў кожным напрамку) з асвятленнем на ўсёй працягласці дарогі. Ездзіць па трасе будзе можна з хуткасцю 120 км/г.

Існуючая МКАД у суткі прапускае да 110 тыс. аўтамабіляў. Другая МКАД будзе мець прапускную здольнасць ніжэйшую, бо закліканая выконваць транзітную функцыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула