БЕЛ Ł РУС

Хрысціянства для «чайнікаў». Сумленне

14.11.2013 / 01:38

а. Андрэй Буйніч

Тры абзацы ад уніяцкага святара.

Сумленне — гэта здольнасць чалавека даць маральную ацэнку сваім паводзінам, учынкам. Для хрысціяніна сумленне — гэта голас Бога ў сэрцы чалавека. Аднак чаму ж гэты голас падказвае розным людзям розную ацэнку аднолькавых маральных сітуацый?

Рэч у тым, што чалавечая прырода ў выніку першароднага граху скажоная, а таму голас Бога ў сэрцы кожны чалавек чуе па-рознаму. Ёсць людзі з больш уражлівым сумленнем, а ёсць з менш уражлівым. Такім чынам, сумленне — гэта суб'ектыўная маральная норма.

Хрысціянін пакліканы выхоўваць сваё сумленне, удасканальваць яго, супастаўляючы яго з маральным эталонам. Гэтым эталонам ёсць Дэкалог — дзесяць Божых запаведзяў. Дэкалог — гэта аб'ектыўная маральная норма. Чалавек, які ведае запаведзі, але не захоўвае іх (не выхоўвае сваё сумленне згодна з Дэкалогам), нясе большую адказнасць за свае ўчынкі, чым той, хто не ведае пра іх.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула