БЕЛ Ł РУС

Акунін адмовіўся ісці на сустрэчу з Пуціным: Пакуль у краіне палітвязні — не магу быць з ім у адным памяшканні

20.11.2013 / 11:42

Расійскі пісьменнік Барыс Акунін напісаў на сваёй старонцы ў Facebook, што не будзе прымаць удзел у Расійскім літаратурным сходзе, бо яго абяцаў наведаць прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

«Выдавецтва ўгаворвала мяне пайсці і паўдзельнічаць. Я абяцаў падумаць. Роздумы мае скончыліся, калі я даведаўся, што на сход збіраецца прыйсці Уладзімір Пуцін — ці выступаць, ці нават старшынстваваць. Калі так — без мяне, калі ласка», — напісаў Акунін.

«Пакуль у краіне ёсць палітвязні, знаходзіцца паблізу ад кіраўніка, проста нават у адным з ім памяшканні, я не магу.

Гэта азначала б, што я лічу для сябе магчымым слухаць прамовы пра выдатнае, якія сыходзяць ад чалавека, які трымае ў турме людзей за іх палітычныя перакананні», — дадаў Акунін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула