Мітынгоўцы значна ўмацавалі Майдан
Майдан на пачатку вечара 11 снежня: сабралося каля 20 тысяч чалавек.
Мітынгоўцы рыхтуюцца да чарговага штурму.
Абутак, у адрозненні ад мітынгоўцаў, не вытрымаў начны штурм
Каля ўсіх выхадаў з метро на Майдане пабудаваны барыкады. Вузкі праход для людзей ёсць толькі ў адным месцы.
Новыя барыкады на Інстытуцкай значна мацнейшыя
Мітынгоўцы насыпаюць на барыкады снег і паліваюць усё вадой, каб утварылася ледзяная гара.
Пасля начнога штурму на дарозе на Інстытуцкай ляжала шмат шапак, шалікаў, рукавічак ды іншых рэчаў.
Удзельнікі Майдану з гумарам рэагуюць на пагрозы ўладаў. Фота Аляксандра Пархоменкі.
Абарона Майдану ў ноч на сераду. Вера, надзея, барацьба.
У сераду на Майдане людзі размаўлялі пра падзеі мінулай ночы, будавалі новыя, нашмат мацнейшыя барыкады на месцы знішчаных ды рыхтаваліся да новых штурмаў. Бо са сцэны абвясцілі інфармацыю пра магчымы штурм а другой ночы па кіеўскім часе. Ноч прайшла спакойна, паведамляюць карэспандэнткі «Нашай Нівы» Ганна Бадзяка і Ірына Арахоўская.