БЕЛ Ł РУС

Былая дырэктарка цырка Т.Бандарчук будзе вызвалена ад крымінальнай адказнасці

20.12.2013 / 13:26

Nashaniva.com

Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Следчы камітэт.

«Галоўным СУ Следчага камітэта Беларусі завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да былога дырэктара — мастацкага кіраўніка дзяржаўнай відовішчнай установы «Беларускі дзяржаўны цырк». Прычыненая матэрыяльная шкода пакрыта ў ходзе следства ў поўным аб'ёме. Канчатковае абвінавачванне прад'яўлена ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі (ч.3 арт.424 Крымінальнага кодэкса Беларусі)».

«Прымаючы пад увагу актыўнае супрацоўніцтва абвінавачанай са следствам у частцы ўстанаўлення фактычных абставінаў справы, прызнанне ўласнай віны і ў сувязі з добраахвотным пакрыццём прычыненай шкоды і выплатай прыбытку, атрыманага злачынным шляхам, заяўлена хадайніцтва аб вызваленні яе ад крымінальнай адказнасці па падставах, прадугледжаных артыкулам 881 Крымінальнага кодэкса Беларусі», - распавялі ў Следчым камітэце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула