БЕЛ Ł РУС

У сям'і Дзмітрыя Лукашэнкі чакаюць трэцяе дзіця

4.01.2014 / 15:38

Nashaniva.com

У Аляксандра Лукашэнкі ўжо трое сыноў, два ўнукі і чатыры ўнучкі

У сям'і сына кіраўніка дзяржавы Дзмітрыя Лукашэнкі чакаецца папаўненне.

Паводле інфармацыі Tut.by, кіраўнік Прэзідэнцкага спартыўнага клуба і ягоная жонка Ганна рыхтуюцца стаць бацькамі ў трэці раз. У іх сям'і ўжо гадуюцца дзве дачкі - Настасся і Дар'я.

Летась яны перамаглі ў літаратурным конкурсе «Гуляй, зіма, твая часіна!».

У іншага сына Аляксандра Лукашэнкі, Віктара, ужо чацвёра дзяцей - 15-гадовая Вікторыя, 8-гадовы Аляксандр, 5-гадовая Валерыя і немаўля Яраслаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула